Перад пачаткам другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ў размове з журналістамі адзначыў, што ўдзел прадстаўнікоў царквы вельмі важны ў сённяшнім Сходзе.
— Важна падвесці вынікі мінулай пяцігодкі, пазначыць планы на будучыню. І, вядома, людзі рэлігійныя, вернікі, таксама закліканы да таго, каб добра ведаць, разумець, чым жыве сёння наша краіна, якія ў нас ёсць дасягненні, цяжкасці, перспектывы.
Духоўная работа таксама ўносіць свой станоўчы ўклад у гарманічнае развіццё Беларусі, адзначыў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
— Адным з прыярытэтаў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026—2030 гады, якая будзе прынята заўтра, з’яўляецца чалавек, спрыяльныя ўмовы для яго пражывання, у тым ліку і для яго духоўнага развіцця і росту. Мэта, над якой засяроджваюцца міністэрствы, ведамствы, наша дзяржава ў цэлым, — каб чалавек развіваўся гарманічна. Каб грамадства існавала ў міры, згодзе, узаемападтрымцы. Каб разам мы пераадольвалі тыя цяжкасці і выклікі, якія паўстаюць на сённяшні час.
Яна ВАЛАСАЧ.
фота Лізаветы ГОЛАД.