Top.Mail.Ru

Мінулы год стаў самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў у Кітаі

Сярэдняя тэмпература ў Кітаі ў мінулым годзе была самай высокай з 1961-га, калі ў краіне пачаў весціся збор поўных метэаралагічных звестак. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным кліматычным цэнтры КНР, перадае «Сіньхуа».


Сярэдні паказчык па краіне летась склаў 10,9 градуса, што на 1,01 градуса вышэй за сярэднегадавы паказчык. Гэта перавышае папярэдні рэкорд, які быў устаноўлены ў 2023-м і склаў 10,71 градуса.

У 19 адміністрацыйных раёнах правінцыйнага ўзроўню ў мінулым годзе была зафіксавана рэкордна высокая тэмпература, уключаючы Пекін, Цяньцзінь, Хэбэй, Шаньсі, Хэнань і Шэньсі. Сярэдняя колькасць ападкаў па ўсёй краіне ў летась дасягнула 697,7 міліметра, што на 9 працэнтаў больш за сярэднегадавы паказчык.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю