У Беларусі ўрэгуляваны пытанні работы інтэлектуальнай транспартнай сістэмы. Гэта прадугледжана пастановай Мінтранса ад 15 чэрвеня 2026 года № 26, паведамілі БелТА ў прэс-службе ведамства.
Дакумент прыняты ў мэтах выканання ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 жніўня 2025 года № 311 «Аб адзіным аператары інтэлектуальнай транспартнай сістэмы».
Зацверджана Інструкцыя аб парадку фарміравання кошту работ (паслуг) па ўтрыманні інтэлектуальнай транспартнай сістэмы Міністэрства транспарту і камунікацый (ІТС). Актуалізавана класіфікацыя работ па рэканструкцыі, эксплуатацыі (утрыманні і бягучым рамонце), капітальным рамонце інжынернага абсталявання, сетак электрасувязі і электразабеспячэння, збудаванняў, якія ўваходзяць у склад ІТС.
Таксама ўстаноўлена, што тэхнічны нагляд за такімі работамі будзе ажыццяўляць Беларускі дарожны інжынерна-тэхнічны цэнтр.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2027 года.