Top.Mail.Ru
183

Мінсувязі прапануе абмеркаваць праект новага прафстандарту

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць абмеркаванне праекта прафесійнага стандарту «Інжынер сродкаў радыё і тэлебачання (радыёчастотнай службы)», паведамілі ў ведамстве.



Азнаёміцца з праектам і тлумачальнай запіскай можна на сайце міністэрства. У ходзе прафесійнага абмеркавання праекта будуць разгледжаны дастатковасць і карэктнасць фармулёвак працоўных функцый і дзеянняў, абгрунтаванасць неабходных уменняў, навыкаў і ведаў, патрабаванні да адукацыі і стажу працы, правільнасць найменняў прафесій і пасад, іншыя аспекты.

Заўвагі і прапановы па праекце можна накіроўваць на электронны адрас: hrytsuk@mpt.gov.by або kazakova.om@main.beltelecom.by.

Абмеркаванне працягнецца да 8 кастрычніка 2025 года.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю