Top.Mail.Ru
251

«Мінсктранс» паведаміў аб адмене рэйсаў у Вільнюс, Каўнас і Рыгу

У сувязі з закрыццём пагранічнага руху ў пунктах пропуску Літоўскай Рэспублікі дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» адмяняе выкананне рэйсаў па міжнародных маршрутах у Рыгу, Каўнас і Вільнюс, а таксама назад. Пра гэта  паведаміла БелТА. 


Так, 27 кастрычніка будзе адменены рэйс Мінск — Рыга з адпраўленнем у 22.00, а таксама рэйс Мінск — Каўнас з адпраўленнем у 23.30.

Акрамя таго, адменены рэйсы Вільнюс — Мінск з адпраўленнем у 14.00, Каўнас — Мінск з адпраўленнямі у 13.50, 16.00 і 17.30 (адпраўлення з Вільнюса адпаведна ў 16.00, 18.30 і 20.30), а таксама Рыга — Мінск з адпраўленнем у 22.00.

28 кастрычніка не адбудуцца рэйсы Мінск — Вільнюс з адпраўленнямі ў 4.30 і 8.30, Мінск — Каўнас з адпраўленнямі ў 7.30, 11.00 і 23.30, а таксама Мінск — Рыга з адпраўленнем у 22.00.

Таксама не будуць выкананы рэйсы Вільнюс — Мінск з адпраўленнем у 14.00, Каўнас — Мінск з адпраўленнямі ў 13.50, 16.00 і 17.30 (адпраўленні з Вільнюса адпаведна ў 16.00, 18.30 і 20.30) і Рыга — Мінск з адпраўленнем у 22.00.

Акрамя таго, 29 кастрычніка скасаваны рэйс Мінск — Вільнюс з адпраўленнем у 4.30.

У «Мінсктрансе» адзначылі, што пасажырам будзе забяспечанае вяртанне поўнага кошту білетаў за нявыкананыя рэйсы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю