Па 6 ліпеня сталічныя ўнівермагі запрашаюць пакупнікоў на святочны шопінг са шчодрымі зніжкамі. Як паведамляецца на афіцыйных сайтах гандлёвых дамоў Мінска, пакупнікоў чакаюць прапановы са зніжэннем коштаў да 70% на шырокі асартымент тавараў. Пра гэта піша «Мінская Праўда».
- Так, у гандлёвым доме «На Нямізе» і ўнівермагу «Беларусь» акцыі ахопліваюць жаночае адзенне, сумкі, тавары для плавання, актыўнага адпачынку і іншыя катэгорыі. Памер скідак — да 70%.
- ГУМ парадуе сваіх наведвальнікаў зніжэннем коштаў да 55% на выдзеленыя групы нехарчовых тавараў, а таксама прапановамі да 30% на летнюю вопратку, касметыку і сезонныя аксэсуары.
- ЦУМ прапануе зніжку да 40% на тавары коштам звыш 7 рублёў. Акрамя таго, буйную бытавую тэхніку можна будзе набыць са зніжкай да 15%.
- У гандлёвым цэнтры «Кірмаш» святочныя акцыі закрануць жаночае адзенне (да −50%), касметыку, парфумерыю і гадзіннікі (да −45%), а таксама ювелірныя ўпрыгажэнні — са зніжкай да 40%.
Пакупнікам рэкамендуюць загадзя азнаёміцца з асартыментам і ўдакладніць ўмовы акцый на сайтах універмагаў.