Top.Mail.Ru
106

Мінскія дынамаўцы прымуць лідара Усходняй канферэнцыі

Хакеісты мінскага «Дынама» сёння правядуць першы з двух матчаў дамашняй серыі ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе БелТА.



Падапечныя Дзмітрыя Квартальнава згуляюць з лепшай камандай Усходу і ўсёй лігі — «Металургам». Магнітагорцы набралі ўжо 95 ачкоў, у актыве сталічнага клуба на 13 балаў менш. Аднак у Мінск уральцы едуць пасля першай у сезоне серыі з трох няўдач запар. «Зубры», наадварот, выйгралі чатыры матчы з апошніх пяці, адзінае паражэнне нашы хлопцы пацярпелі ад «Лакаматыва» па булітах.

У папярэдні раз «Дынама» і «Металург» сустракаліся 31 студзеня на пляцоўцы саперніка, тады мінчане ледзь не адыгралі адставанне ў тры шайбы, але ўсё ж саступілі (4:5). Сталічныя хакеісты не могуць адолець уральцаў на працягу пяці матчаў, папярэдняя перамога датаваная лютым 2023 года. Другое ў бягучым сезоне супрацьстаянне «зуброў» і «ліс» стартуе на «Мінск-Арэне» ў 19.10.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю