Хакеісты мінскага «Дынама» 30 сакавіка перамаглі маскоўскіх аднаклубнікаў у першым раўндзе плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі 2026 года, паведамляе БелТА.
Чацвёрты матч паміж камандамі адбыўся на «ВТБ Арэне» ў Маскве. Ужо на чацвёртай хвіліне сустрэчы нападаючы «зуброў» Станіслаў Галіеў паразіў цэль, але гол не быў залічаны з-за перашкоды галкіперу. Незадоўга да сыходу на перапынак расійскі форвард ізноў адправіў шайбу ў чужыя вароты — і на гэты раз па правілах. Гэты набраны бал стаў для Галіева 300-м у КХЛ.

У другім перыядзе ў аналагічную сітуацыю трапіў масквіч Мікіта Гусеў, першы гол якога адмянілі пасля відэапрагляду, а да наступнага дакладнага кідка ў большасці пытанняў у суддзяў не было — 1:1. У асноўны час сапернікі больш не закідвалі, не выявіў лепшага і першы авертайм, і толькі на 88-й хвіліне матча Галіеў аформіў дубль і прынёс «зубрам» вікторыю — 2:1.
Мінскі клуб упершыню ў гісторыі выйграў серыю плэй-оф КХЛ з лікам 4:0. Два першыя матчы дынамаўскага дэрбі ў сталіцы Беларусі завяршыліся перамогамі нашых хакеістаў — 3:1 і 4:1, 28 сакавіка ў Маскве «бела-блакітныя» таксама былі мацнейшымі ў авертайме (2:1). Раней «Дынама» дабілася пакуль найлепшага для сябе 2-га месца на Захадзе па выніках рэгулярнага чэмпіянату.

Наша каманда выйшла ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына ў другім сезоне запар, хаця за папярэднія 15 гадоў да гэтай стадыі не дабіралася ні разу. Наступным сапернікам мінчан стане адзін з клубаў Усходняй канферэнцыі, другі раўнд плэй-оф стартуе 8-9 красавіка. Год таму падапечныя Дзмітрыя Квартальнава на этапе 1/4 фіналу ўступілі чалябінскаму «Трактару» (1:4 у серыі).