Top.Mail.Ru

Мінскія дынамаўцы абыгралі маскоўскіх аднаклубнікаў на старце плэй-оф КХЛ

Хакеісты мінскага «Дынама» атрымалі першую перамогу ў серыі супраць маскоўскіх дынамаўцаў у чвэрцьфінале Заходняй канферэнцыі КХЛ, паведамляе БелТА. 


Першы паядынак серыі прыняла «Мінск-Арэна», гульню наведаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. На перадматчавым шоу выступіла расійская група «Інтанацыя», а хор дынамаўцаў у загадзя запісаным відэа выканаў сваю версію песні Pink Floyd «Another brick in the wall» — «Падрыхтоўку не мяняем». Матч быў прысвечаны 35-годдзю Нацыянальнага алімпійскага камітэта, сімвалічнае ўкідванне правёў кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка. 



У склад «Дынама» пасля траўмы вярнуўся Вадзім Мароз. У стартавай трэці мінчане мелі прыкметную перавагу па кідках у створ, але 20-хвілінку каманды скончылі з лікам 0:0. Ператварыць гульнявую перавагу ў галы «зубры» змаглі пасля перапынку, аўтарам першай шайбы сталічнага клуба ў плэй-оф стаў Ягор Борыкаў. Заключную трэць гаспадары пачалі ў фармаце «5 на 3», большасць рэалізаваў Дарэн Дзіц. 


Яшчэ праз чатыры хвіліны мінчане зноў даказалі важнасць гульні ў няроўных складах, на гэты раз віншаванні ад партнёраў прымаў капітан клуба Андрэй Стась. Незадоўга да фінальнай сірэны масквічы адыгралі адну шайбу, але часу на выратаванне ўжо не заставалася. У выніку 3:1, «зубры» павялі ў серыі да чатырох перамог. Другі паядынак пройдзе 26 сакавіка таксама ў беларускай сталіцы. Пачатак — у 19:30.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю