Top.Mail.Ru
308

Мінскі СКА атрымаў першую перамогу на гандбольным турніры ў Чэхаве

Гандбалісты мінскага СКА атрымалі першую перамогу ў розыгрышы Кубка губернатара Маскоўскай вобласці, які праходзіць у Чэхаве, паведамляе БелТА.



Сёння чэмпіёны Беларусі абгулялі іранскі «Сепахан» з Ісфахана з вынікам 33:28. Напярэдадні ў сваім стартавым паядынку мінчане саступілі гаспадарам спаборніцтваў «Чэхаўскім мядзведзям» з розніцай у два мячы — 28:30. Заўтра падапечныя Дзмітрыя Нікуленкава завершаць турнір сустрэчай з Валгаградскім «Каўсцікам».

Кубак губернатара Маскоўскай вобласці праводзіцца ўжо восьмы раз. Год таму яго ўладальнікамі сталі «Чэхаўскія Мядзведзі», а мінскія армейцы занялі трэцяе месца. 

Перад выездам у Расію гандбалісты СКА правялі вучэбна-трэніровачны збор у Раўбічах, а ў кантрольным паядынку ў Мінску саступілі сярэбранаму прызёру расійскага чэмпіянату Маскоўскаму ЦСКА - 24:33. Масквічы затым сталі пераможцамі Кубка Белгазпрамбанка ў Брэсце.

 
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю