Top.Mail.Ru
262

Мінскі метрапалітэн у сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я змяняе графік руху цягнікоў

З-за складаных умоў надвор’я Мінскі метрапалітэн змяняе графік руху цягнікоў. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу метрапалітэна.



У сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я 9 студзеня Мінскі метрапалітэн змяніў графік руху цягнікоў для зручнасці пасажыраў. Так, у няпікавы час — з 9.00 да 16.00 — інтэрвал руху цягнікоў на Маскоўскай і Аўтазаводскай лініях складзе 3,5 хвіліны, на Зеленалужскай — 5 хвілін. У гадзіны пік — з 7.00 да 9.00 і з 16.00 да 18.30 — інтэрвал руху цягнікоў на Маскоўскай лініі складзе 2 хвіліны, на Аўтазаводскай — 2,5 хвіліны.

«На турнікетах усіх станцый метрапалітэна праезд можна аплаціць з дапамогай бескантактавых банкаўскіх карт і плацежнага сэрвісу «Аплаці», — нагадалі ў прэс-службе метрапалітэна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю