Top.Mail.Ru
160

Мінская вобласць цалкам выканала дзяржзаказ па цукровых бураках

Мінская вобласць цалкам выканала дзяржзаказ па цукровых бураках. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.


Сельгаспрадпрыемствамі Мінскай вобласці прададзена ў лік дзяржзаказу 1 млн 150 тыс. т цукровых буракоў, працэнт цукрыстасці вышэйшы чым летась і склаў амаль 17 %.

«Таксама ў цэнтральным рэгіёне цалкам закладзены стабілізацыйныя фонды ў памеры больш за 22 тыс. т агародніны. З іх — 8,8 тыс. т бульбы, 4,4 тыс. т капусты, 2,5 тыс. т морквы, 2,6 тыс. т цыбулі рэпчатай, 2,2 тыс. т яблыкаў», — паведамілі ў прэс-службе.


Аграрыямі Міншчыны таксама закрыты дзяржзаказ па харчовым збожжы, рапсе, піваварным ячмені, пастаўках пшаніцы для вытворчасці амінакіслот на ЗАТ «БНБК».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю