Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.
Аграрыямі цэнтральнага рэгіёна пасеяна 235 тыс. га, або каля паловы ад запланаваных плошчаў.
Па стане на 27 красавіка ў Мінскай вобласці пасеяна амаль 62 тыс. га кукурузы (21% ад плана), агароднінных культур — 0,56 тыс. га (35%), пасаджана бульбы — 1,37 тыс. га (20%).
Гаспадаркамі цэнтральнага рэгіёна таксама выкананы план па сяўбе лёну-даўгунцу (8,4 тыс. га), цукровых буракоў (38,1 тыс. га), яравога рапсу (6,44 тыс. га). Пад яравую сяўбу назапашана 188 тыс. т дзеючага рэчыва ўсіх відаў мінеральных угнаенняў, або 93% ад плана, унесена больш за 9 млн т арганічных угнаенняў, або 83% ад агульнага аб’ёму вывезеных.
Яна ВАЛАСАЧ
Фота БелТА