Top.Mail.Ru
249

Мінскае «Юнацтва» ў восьмы раз выйграла Кубак Салея

Мінскае «Юнацтва» стала ўладальнікам другога па значнасці трафея ў айчынным хакеі — Кубка Беларусі, які носіць імя Руслана Салея, паведамляе БелТА.



Стартавая трэць фіналу скончылася з мінімальнай перавагай мінчан, на 12-й хвіліне лік адкрыў вопытны Вячаслаў Літаўчэнка. У другім перыядзе гаспадары падвоілі перавагу, дакладны кідок нанёс Глеб Шкапцоў. За 8 хвілін да канца трэцяга перыяду Антон Чамярынскі скараціў адставанне салігарчан, але зраўняць лічбы госці не змаглі. Вынік гульні — 2:1 на карысць клуба са сталіцы.

«Юнацтва» заваявала Кубак краіны ў рэкордны восьмы раз, «Шахцёр » прайграў трэці фінал турніру запар.

Стартавая трэць фіналу скончылася з мінімальнай перавагай мінчан, на 12-й хвіліне лік адкрыў вопытны Вячаслаў Літаўчэнка. У другім перыядзе гаспадары падвоілі перавагу, дакладны кідок нанёс Глеб Шкапцоў. За 8 хвілін да канца трэцяга перыяду Антон Чамярынскі скараціў адставанне салігарчан, але зраўняць лічбы госці не змаглі. Вынік гульні — 2:1 на карысць клуба са сталіцы.

«Юнацтва» заваявала Кубак краіны ў рэкордны восьмы раз, «Шахцёр» прайграў трэці фінал турніру запар.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю