У рэгулярным чэмпіянаце «зубры» занялі найвышэйшае ў гісторыі клуба другое месца ў Заходняй канферэнцыі, набраўшы 88 ачкоў у 68 матчах. У сапернікі падапечным Дзмітрыя Квартальнава дасталася каманда з сёмай пазіцыі табліцы — маскоўскае «Дынама». Два гады таму хакеісты са сталіц Беларусі і Расіі таксама аспрэчвалі пуцёўку ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына, і тады мацнейшымі з лікам 4:2 у серыі аказаліся расіяне.
«Хацелі забрацца як мага вышэй па выніках чэмпіянату. Прыемна, што пачынаем дома, балельшчыкі будуць гнаць нас наперад. Мы ўжо забыліся рэгулярку, у плэй-оф будзе іншы хакей. Рыхтуемся, разбіраем саперніка, спрабуем палепшыць маленькія дэталі ў сваёй гульні. Настройваемся ментальна і фізічна, выйдзем на лёд з поўнай упэўненасцю ў сваіх сілах», — сказаў нападаючы «зуброў» Ілья Усаў.
Стартавая гульня серыі да чатырох перамог пачнецца на «Мінск-Арэне» ў 19.30, другі паядынак адбудзецца там жа 26 сакавіка. Далей каманды пераедуць у Маскву, дзе сустрэнуцца 28 і 30 сакавіка. Пры неабходнасці матчы з пятага па сёмы пройдуць 1 красавіка (Мінск), 3 красавіка (Масква) і 5 красавіка (Мінск). У рэгулярцы дынамаўцы гулялі паміж сабой чатыры разы, мінчане здабылі тры перамогі (7:1, 5:3, 3:2) і пацярпелі адну няўдачу (4: 6).