Top.Mail.Ru

Мінск стаў самым папулярным замежным горадам у расійскіх турыстаў, яшчэ тры беларускія ў топ-10

Мінск лідзіруе сярод замежных напрамкаў для гарадскога турызму расіян. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на матэрыялы сэрвісу анлайн-браніравання для прафесіяналаў туріндустрыі «Астравок В2В».

«Самым папулярным замежным напрамкам для гарадскога турызму стаў Мінск. Колькасць браніраванняў размяшчэння турагентамі ў сталіцы Беларусі з чэрвеня па жнівень 2026-га вырасла на 14% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года», — адзначылі ў кампаніі. 

У дзясятку самых папулярных гарадоў, якія расіяне выбіраюць для вывучэння славутасцяў, таксама ўвайшлі Гродна, Брэст і Віцебск. 

«Нядзіўна, што менавіта Беларусь узначаліла рэйтынг папулярных напрамкаў: адсутнасць складанасцяў з аплатай, высокі ўзровень транспартнай даступнасці для турыстаў з розных рэгіёнаў Расіі і шырокая прапанова забаў на любы густ робяць яе адным з самых зручных напрамкаў для расійскіх падарожнікаў», — канстатавалі ў групе кампаній «Астравок».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю