Top.Mail.Ru
297

Мінск рыхтуецца прыняць «ІНАПРАМ. Беларусь»

З 29 верасня да 1 кастрычніка 2025 года ў сталіцы ўпершыню пройдзе Міжнародная прамысловая выстава «ІНАПРАМ. Беларусь». Ужо цяпер мерапрыемства выклікае велізарны ажыятаж з боку бізнесу: забраніравана больш за 70 % выставачных плошчаў, паведамілі арганізатары.


Дарэчы, у агульнай складанасці экспазіцыя беларускіх і расійскіх арганізацый зойме больш за 15 тысяч «квадратаў».

Выстава, якая арганізуецца пры падтрымцы профільных міністэрстваў Беларусі і Расіі, стане ключавой падзеяй прамысловага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы і ўсяго Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

У мерапрыемстве актыўна ўдзельнічае як беларускі, так і расійскі бізнес.

З боку Беларусі разам з рэгіянальнымі стэндамі плануюць узяць удзел вядучыя нацыянальныя прадпрыемствы: у іх лік уваходзяць МАЗ, «Атлант», «Інтэграл», «Белкамунмаш» і іншыя.

  • Сярод буйных расійскіх удзельнікаў — 1С, PalіpPlast, «Нацпраектбуд», «Расатам». Пры гэтым чакаецца вялікая колькасць калектыўных рэгіянальных экспазіцый: стэнды ўжо пацвердзілі такія рэгіёны, як Масква, Татарстан, Башкартастан, Разанская вобласць, Санкт-Пецярбург, Новасібірская, Тульская, Кіраўская, Валагодская, Чэлябінская вобласці і іншыя.

Дзелавая праграма «ІНАПРАМ. Беларусь» таксама абяцае стаць адным з ключавых элементаў мерапрыемства. У форумнай частцы запланаваны шэраг стратэгічна важных сесій, накіраваных на ўмацаванне прамысловай інтэграцыі ў рамках ЕАЭС і развіццё тэхналагічнага супрацоўніцтва.

Як адзначылі арганізатары, ключавым мерапрыемствам форумнай часткі стане галоўная пленарная сесія «Саюз новых тэхналогій: ствараючы прамысловасць будучыні», прысвечаная прамысловаму супрацоўніцтву Беларусі і Расіі, а таксама кааперацыі кампаній для дасягнення агульных тэхналагічных мэт. Чакаецца, што ў сесіі паўдзельнічаюць Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Аляксандр Турчын і Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі Міхаіл Мішусцін.

Акрамя гэтага, будуць праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя перспектывам прамысловага супрацоўніцтва ў еўразійскай прасторы, аўтаматызацыі вытворчасці і прамысловым ІT, выкарыстання беспілотных авіяцыйных сістэм, міжрэгіянальнаму гандлёва-прамысловаму дыялогу, сучасным рашэнням у сферы транспартнай інфраструктуры, сумесным магчымасцям развіцця аўтамабільнай прамысловасці і іншым стратэгічна важным для абедзвюх дзяржаў тэмам.

Дарэчы, варта нагадаць, што «ІНАПРАМ. Беларусь» — гэта не толькі платформа для дэманстрацыі перадавых тэхналогій і прамысловай прадукцыі, але і прастора для заключэння пагадненняў і абмеркавання будучыні еўразійскай прамысловасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю