Top.Mail.Ru
221

Мінск прымае міжнародны архітэктурны форум

Гэта мерапрыемства пад назвай «Эфектыўнае асяроддзе» сёлета адбудзецца 29 лістапада ў зале Фалкон атэля Марыёт.


Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць праектная кампанія VIASET і Беларускі саюз архітэктараў, суарганізатарам — дэвелапер BNK estate пры падтрымцы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва нашай краіны, Брэсцкага гарадскога і абласнога выканаўчых камітэтаў, Міжнароднай асацыяцыі саюзаў архітэктараў, Саюза архітэктараў Расіі. Генеральным партнёрам форуму стала інжынерная кампанія «ЭКАВА».

Удзельнікаў форуму чакаюць выступленні каля 30 экспертаў у галіне архітэктуры і ўрбаністыкі з Беларусі і замежжа. Гэта магчымасць пазнаёміцца з актуальнымі тэндэнцыямі і эфектыўнымі рашэннямі развіцця гарадскога асяроддзя, заснаванымі на асабістай экспертызе спікераў і рэалізаваных імі праектах. Акрамя прэзентацый, лекцый, кейсаў і майстар-класаў запланаваны дзве ключавыя панэльныя сесіі. 

Першая будзе разглядаць метады прадухілення візуальнага шуму ў гарадскім асяроддзі. А другая — эфектыўнае гарадское асяроддзе як усвядомленую неабходнасць чалавека.

Там жа адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў міжнароднага архітэктурнага конкурсу на распрацоўку эфектыўнага асяроддзя жылога квартала ў горадзе Брэсце. На конкурс сёлета пададзена 63 работы ад удзельнікаў з 27 гарадоў Беларусі і Расіі: Мінска, Магілёва, Віцебска, Брэста, Гомеля, Баранавічаў, Оршы, Нясвіжа, Пінска, Барысава, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Цюмені, Краснадара, Уфы, Казані, Астрахані і іншых.

Сяргей КУРКАЧ

Чытайце таксама: Выставу да 100-годдзя з дня нараджэння мастака Міхаіла Чэпіка прадставяць у Мінску

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю