Top.Mail.Ru
362

Мінск і Масква пашыраюць турыстычнае супрацоўніцтва

Масква 14—16 лістапада прадставіць турыстычны патэнцыял у Мінску. У беларускай сталіцы пройдзе некалькі мерапрыемстваў, аб’яднаных тэмай турызму і гасціннасці: мае адбыцца выязная бізнес-місія маскоўскай турыстычнай галіны і адкрыццё турыстычнага цэнтра «Масква» на плошчы Свабоды.


Дзелавая праграма ўключае ў сябе прэзентацыі турыстычнага патэнцыялу двух гарадоў, B2B-перагаворы і абмеркаванні магчымых сумесных ініцыятыў. 

У ёй 14 лістапада прымуць удзел 30 кампаній з Масквы і больш за 80 — з Мінска, Гомеля, Брэста, Віцебска, Гродна і Магілёва, а таксама прадстаўнікі Уладзімірскай і Маскоўскай абласцей. 

Сярод кампаній з расійскай сталіцы — прадстаўнікі гасцінічнага бізнесу, транспартныя перавозчыкі, тураператары і папулярныя аб’екты паказу. Прафесіяналы галіны змогуць абмеркаваць развіццё міжнародных сумесных маршрутаў, а таксама абмяняцца вопытам у сферы прасоўвання турыстычных прадуктаў.

Масква актыўна развівае двухбаковыя праграмы, накіраваныя на ўмацаванне прафесійных і культурных кантактаў. Пастаянныя азнаямленчыя туры і ўдзел беларускіх кампаній у буйных расійскіх форумах і выставах спрыяюць пашырэнню турыстычных патокаў. Максімальна камфортнымі падарожжа паміж Масквой і Мінскам робяць адсутнасць візавага рэжыму, адмена роўмінгу, а таксама рэгулярныя транспартныя зносіны: дзве сталіцы звязваюць каля 100 авіярэйсаў у тыдзень і хуткасныя цягнікі, развіта ўся неабходная інфраструктура для аўтамабільных паездак, а для замежных турыстаў дзейнічае пагадненне аб узаемным прызнанні віз. 

Паводле ацэначных даных Камітэта па турызме Масквы, цікавасць беларускіх падарожнікаў да расійскай сталіцы расце: у 2024 годзе Маскву наведалі больш за 190 тысяч турыстаў з Беларусі, што перавысіла паказчыкі папярэдняга года на 32 %, а ў першым паўгоддзі 2025-га — ужо 107,8 тысячы чалавек.

Таксама ў Мінску на Плошчы Свабоды з 14 да 16 лістапада з 11.00 да 20.00 будзе працаваць турыстычны цэнтр «Масква». Мінчане і госці сталіцы змогуць паўдзельнічаць у забаўляльнай праграме, дэгустацыях, майстар-класах па роспісе навагодніх цацак, віктарынах і квізах, розыгрышах падарункаў. Наведвальнікам таксама раскажуць аб праекце «Зіма ў Маскве», дапамогуць падабраць ідэі для зімовых падарожжаў у расійскую сталіцу і адправіць святочныя паштоўкі ў Расію і Беларусь праз «Зімовую пошту».

Чытайце таксама: Мінск увайшоў у топ папулярных гарадоў для паездак расіян на лістападаўскія выхадныя

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю