Дзень горада пачнецца з урачыстай цырымоніі ўскладання кветак да абеліска «Мінск — горад-герой».
На зялёнай зоне ўздоўж праспекта Пераможцаў з 11.00 да 22.00 пройдзе фестываль «Мінск старажытны». На мерапрыемстве збяруцца звыш 500 рэканструктараў з Беларусі, Расіі і Кітая. Наведвальнікаў чакаюць захапляльныя сцэны, у тым ліку рыцарскія бітвы і дэманстрацыі старажытных рамёстваў.

На пляцоўцы каля Палаца спорту з 11.00 разгорнецца маштабнае спартыўнае свята «Алімпійскі дзень». Для аматараў спорту і здаровага ладу жыцця падрыхтавана больш за 30 інтэрактыўных пляцовак. Для дзяцей ад 3 да 14 гадоў у 13.00 стартуе Алімпійскі квэст, пераадолеўшы які хлопчыкі і дзяўчынкі атрымаюць розныя прызы.
Новай відовішчнай падзеяй спартыўнага свята стануць гонкі на драгонботах сярод студэнцкіх каманд ВНУ Мінска ў акваторыі ракі Свіслач.
Таксама аматары хакея ў гэты дзень змогуць падтрымаць «Дынама-Мінск». На вялікім экране ля Палаца спорту ў 15.00 пачнецца трансляцыя выязнога матча «зуброў» супраць «Барыса» з Астаны.
З 17.30 і да паўночы ля Палаца спорту разгорнецца маладзёжны праект «У рытме горада». На сцэну выйдуць кавер-гурты і папулярныя артысты. Хэдлайнерам канцэрта выступіць вядомы расійскі музыкант МОТ.
Каля Палаца спорту будзе працаваць святочны кірмаш.

На іншай пляцоўцы — перад цэнтральным уваходам у парк Перамогі — з 8.00 да 18.00 разгорнуцца міжнародныя спаборніцтвы «Найацнейшы пажарны-ратавальнік-2025». Разам з беларускімі ратавальнікамі ўдзел у спаборніцтвах прымуць спартсмены-ратавальнікі з Санкт-Пецярбурга і Валагодскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Удзельнікі пераадолеюць комплекс камбінаваных сілавых і хуткасных нагрузак, якія трэба выканаць за мінімальны час у поўным рыштунку пажарнага-выратавальніка. Акрамя таго, у гэты дзень клятву на вернасць Радзіме прынясуць 160 першакурснікаў, сярод якіх 10 дзяўчат, якія выбралі прафесію ратавальніка.
У парку ім. Горкага з 11.00 да 19.00 пройдзе «Фестываль прафесій». Там будуць арганізаваны тэматычныя зоны з квэстамі, гульнявымі пляцоўкамі і прэзентацыямі ўстаноў адукацыі для наведвальнікаў усіх узростаў
У 17.00 на плошчы Свабоды пачнецца ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод «Мінчанін года».
Мінск зноў стане эпіцэнтрам грандыёзнай падзеі для аматараў матацыклаў — H.O.G. Rally Minsk. Ён збярэ тысячы матацыклістаў, якія прыедуць да нас з самых розных краін: Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі і Расіі. Збор калоны будзе праходзіць з 9.00 да 11.00 каля Кургана Славы, а ў 12.00 адбудзецца старт мотапарада.
На пляцоўцы Мінскага палаца дзяцей і моладзі з 11.00 да 15.00 пройдзе гарадское свята «Адкрый свет яркіх магчымасцей», з прэзентацыяй дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Мінска.
Таксама на пляцоўцы ўздоўж праспекта Машэрава, ля цэнтральнага ўваходу ў парк Перамогі, з 10.00 да 17.00 пройдзе масавае мерапрыемства, прысвечанае Дню танкіста і Дню горада.

Традыцыйна святкаванні арганізаваны і ў раёнах Мінска. У Цэнтральным раёне гулянні разгорнуцца з 11.00 да 19.00 на зялёнай зоне ў парку Перамогі насупраць гатэля «Вікторыя». Там адбудзецца свята «Мой Мінск — мая сталіца».
У Заводскім раёне святкаванні пройдуць з 11.00 да 22.00 каля «Чыжоўка-Арэны». Там адбудуцца паказальныя выступленні па матацыклетным кросе і канцэртная праграма. Таксама будзе працаваць кірмаш. Акрамя таго, з 11.00 да 14.00 святочная праграма адбудзецца ў Мінскім заапарку.
Маскоўскі раён падрыхтаваў праграму з 12.00 да 22.00 у парку імя М. Паўлава. Там пройдзе свята «Мінск — твая тэрыторыя свету», а таксама інтэрактыўны тэатральны праект «Новыя ролі». У зоне адпачынку «Сад вершаў», размешчанай у межах вуліц Сапегі—Брыля—Алібегава, з 12.00 да 15.00 запланаваны інтэрактыўны пазнавальны фестываль «Кніжны БУМ».
У Кастрычніцкім раёне святкаванне будзе праходзіць у парку «Курасоўшчына» з 13.00 да 19.00, дзе адбудзецца раённае свята «Мой Мінск — мая сталіца», а таксама з 15.00 да 17.00 маладзёжны лёгкаатлетычны забег «Час быць разам». У мікрараёне «Сокал» з 13.00 да 16.00 пройдзе святочны канцэрт «Табе, мой горад, прысвячаем!».
У Партызанскім раёне з 12.00 да 18.00 у парку экстрэмальных відаў спорту (вул. Сталетава, 1) пройдзе культурна-забаўляльная праграма «Мой Мінск заўсёды малады!» з выставай-прэзентацыяй прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
- У Першамайскім раёне падрыхтавана шырокая праграма. Так, на плошчы каля Нацыянальнай бібліятэкі з 12.00 да 15.00 пройдзе карнавальнае раённае мерапрыемства «Бацькавы дзецi», у парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў з 12.00 да 16.00 адбудзецца культурна-забаўляльная праграма для ўсёй сям’і «Няхай заўсёды будзе сонца!». а з 16.00 да 19.00 — танцавальная праграма для людзей пажылога ўзросту «Хто малады душой...». На вул. Герояў 120-й дывізіі з 12.00 разгорнуцца святочны канцэрт і выстава прадукцыі і прамысловай тэхнікі прадпрыемстваў раёна «Я ганаруся табой, мая сталіца». Акрамя таго, у Цэнтральным батанічным садзе з 11.00 да 20.00 пройдзе свята жывой музыкі «Класіка LIVE».
Багаты на мерапрыемствы і Савецкі раён. У скверы па бульвары Мулявіна з 11.00 да 19.00 пройдзе культурная праграма для ўсёй сям’і — культурна-відовішчнае мерапрыемства «З любоўю да цябе, родны Мінск!». У культурнай прасторы «ЛэйкСайд Парк», што ў раёне Паўночны бераг, з 15.00 да 23.00 будзе праходзіць фізкультурна-спартыўнае свята «Рух і рытм святочнага Мінска».
У Фрунзенскім раёне традыцыйна свята пройдзе з 12.00 да 17.00 у парку імя Уга Чавеса. Там таксама адбудзецца жаночы самадзейны конкурс «Табе, любімы горад, прысвячаецца».

Акрамя таго, у парку імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка з 12.00 да 17.00 пройдзе свята «Табе — любімы горад!» і выстава-кірмаш «Галерэя рамёстваў».
Ленінскі раён запрашае жыхароў у Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс. Там з 10.00 да 18.00 запланавана свята «Квітней, мой Мінск, мая сталіца». Каля сцэны можна будзе ўбачыць алею дызайнерскіх кампазіцый і інсталяцый з кветак «Мінск — у кветках, Беларусь — у сэрцы».
Акрамя таго, там жа з 11.00 да 13.00 пройдзе конкурс пірагоў «Пiрагi па-мiнску — смак стагоддзяў», а з 13.00 да 15.00 адбудзецца сямейны фестываль «Першакласная парачка» для дзяцей і бацькоў.
У Дзень горада падвядуць вынікі летняга музычна-турыстычнага сезона. У Ракаўскім дворыку разгорнецца Тэатральная гасцёўня. З 13.00 да 16.00 і з 19.00 да 20.15 гледачам пакажуць розныя спектаклі. На плошчы Свабоды з 20.00 да 22.00 пройдзе праграма «Музыка любімага горада», у якой прыме ўдзел Прэзідэнцкі аркестр.
Каля Мінскай ратушы выступяць калектывы з гарадоў-пабрацімаў — Уфы і Екацярынбурга. У 19.30 на сцэну выйдзе Квартэт «13 струн» (Екацярынбург) —- віртуозы-лаўрэаты міжнародных конкурсаў, якія выконваюць усё: ад класікі і джаза да ўральскага року.
У 20.00 адбудзецца канцэрт «З Уфы з любоўю». На сцэну выйдзе ансамбль «Мірас» — народныя артысты і віртуозы, якія іграюць на кураі і кыл-кубызе. Народная артыстка Башкартастана Алена Заўялава выканае беларускую «Купалінку», а Юлай Касімаў сыграе на кураі «Беларускія матывы». Завершыцца канцэрт сумесным выступленнем Уфімскага ансамбля песні і танца «Мірас» і Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі.
Яркім пунктам святочных мерапрыемстваў стане салют у 23.00 са сквера Старасцінская слабада.
Фота БелТА