Top.Mail.Ru
220

Мінсельгасхарч устанавіў гранічныя мінімальныя цэны на шэраг тавараў, якія экспартуюцца

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўстанавіла гранічныя мінімальныя цэны на шэраг тавараў, што рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 30 кастрычніка 2025 года № 115, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведаміла БелТА.


Пералік уключае свежыя, ахалоджаныя і замарожаныя тушы і паўтушы буйной рагатай жывёлы, іншыя часткі, малако і вяршкі, у тым ліку згушчаныя, з даданнем і без дадання цукру, сметанковае масла 72-80 % і больш, асобныя віды сыроў.

Прызнана страціўшай сілу пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ад 25 верасня 2025 года № 89 «Аб устанаўленні гранічных мінімальных цэн».

Дагаворы, якія заключаны да ўступлення ў сілу гэтай пастановы і не спынілі сваё дзеянне, падлягаюць прывядзенню ў адпаведнасць з нормамі
дадзенай пастановы, за выключэннем выпадкаў, калі аплата ажыццёўлена ў поўным аб’ёме, праведзена адгрузка тавараў поўнасцю або часткова (у частцы аплаты фактычна адгружаных тавараў).

Пастанова ўступае ў сілу з 31 кастрычніка 2025 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю