Top.Mail.Ru
240

Мінсельгасхарч устанавіў гранічныя максімальныя цэны на агародніну і яблыкі для дзяржпатрэб

Мінсельгасхарч пастановай нумар 93 ад 29 верасня ўстанавіў гранічныя максімальныя цэны на плодаагароднінную прадукцыю для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.




Па ўзгадненні з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстаноўлены гранічныя максімальныя цэны пры рэалізацыі юрыдычным асобам у мэтах выканання дзяржаўнага заказу (без уліку расходаў па захоўванні) за кілаграм: на бульбу — Br0,63 (з улікам расходаў па дастаўцы — Br0,66), буракі — Br0,66 (з улікам расходаў па дастаўцы — Br0,69), моркву — Br0,75 (з улікам расходаў па дастаўцы Br0,79), капусту белакачанную — Br0,94 (з улікам расходаў па дастаўцы — Br0,98), яблыкі — Br2,6 (з улікам расходаў па дастаўцы — Br2,73), а таксама цыбулю рэпчатую — Br1 (з улікам расходаў па дастаўцы — Br1,05).

Максімальныя адпускныя цэны на плодаагароднінную прадукцыю, якая пастаўляецца нарыхтоўшчыкам у якасці выканання дзяржаўнага заказу (з улікам расходаў па захоўванні) вызначаны: на бульбу — Br0,68 (з улікам расходаў па дастаўцы — Br0,71), буракі — Br0,74 (з улікам расходаў па дастаўцы — Br0,78), моркву — Br0,86 (з улікам расходаў па дастаўцы Br0,9), капусту белакачанную — Br1,03 (з улікам расходаў па дастаўцы — Br1,08), яблыкі — Br3,05 (з улікам расходаў па дастаўцы — Br3,2), а таксама цыбулю рэпчатую — Br1,07 (з улікам расходаў па дастаўцы — Br1,12)


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю