Top.Mail.Ru
115

Мінсельгасхарч: Дзеянні аматараў дрыфту на палях прыносяць прамую шкоду пасевам

Аб наступствах язды на квадрацыклах, снегаходах і іншых відах транспарту па палях з сельскагаспадарчымі культурамі ў эфіры тэлеканала СТБ расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Лешык.


«Перамяшчэнне па сельскагаспадарчых пасевах на любых відах транспарту, у тым ліку на снегаходах, квадрацыклах, нясе негатыўныя наступствы для сельскагаспадарчых культур. Калі гэта пасевы азімых раслін (рапсу або збожжавых), то самае малое, да чаго гэта прыводзіць, — ушчыльненне снегу на асобных палосах. Там, натуральна, змяняюцца ўмовы для зімоўкі раслін, у далейшым у гэтых паніжэннях, якія пракладвае тэхніка, будзе збірацца адталая вада, і начныя замаразкі могуць прывесці аж да гібелі пасеваў», — сказаў Мікалай Лешык, дадаўшы, што наступствам могуць стаць палосы загінулых пасеваў, якія будзе складана аднавіць, а магчыма, давядзецца і перасяваць.

Начальнік галоўнага ўпраўлення звярнуў увагу і на наступствы дзеянняў аматараў дрыфту, якія выбіраюць палі месцам для свайго захаплення: «Гэта прыносіць прамую шкоду ў выглядзе пашкоджання пасеваў, паколькі тэхніка дакопваецца да глебы, ірве расліны і наносіць тым самым страты».

Мікалай Лешык адзначыў, што для таго, каб бясшкодна практыкаваць дрыфт, трэба звязацца з кіраўніцтвам сельскагаспадарчых арганізацый, удакладніць участкі, палі, на якіх не праведзена сяўба, узгадніць з імі свае дзеянні.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што без увагі такія няўзгодненыя дзеянні не застануцца. «У выніку маніторынгу могуць выяўляцца дадзеныя парушэнні, і, зразумела, землекарыстальнікамі будуць прымацца меры па інфармаванні і МУС, і мясцовых органаў кіравання. У выпадку ўстанаўлення асоб будуць ініцыявацца мерапрыемствы па прыцягненні да адказнасці», — падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення. На заканчэнне Мікалай Лешык адзначыў: «Так, чалавек урываецца на чужое землекарыстанне, гэта парушэнне маёмасных правоў. Нават зыходзячы з такой пазіцыі, трэба двойчы падумаць, чым лезці да кагосьці на ўчастак і рабіць тое, што табе хочацца».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю