Top.Mail.Ru
252

Мінпрацы вызначыла, колькі беларусы будуць працаваць у 2026 годзе

Разліковая норма працоўнага часу на 2026 год устаноўлена пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны № 95 ад 16 верасня 2025 года. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.



Разліковая норма працоўнага часу на 2026 год пры поўнай норме яго працягласці складае для пяцідзённага працоўнага тыдня з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю 2024 гадзіны, для шасцідзённага працоўнага тыдня з выхадным днём у нядзелю — 2019 гадзін.

Як растлумачылі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, разліковая норма працоўнага часу на 2026 год устаноўлена зыходзячы з поўнай нормы працягласці працоўнага часу 40 гадзін у тыдзень і разлічана для пяцідзённага працоўнага тыдня зыходзячы з працягласці штодзённай працы ў рабочыя дні з панядзелка па пятніцу 8 гадзін, а ў працоўныя дні, якія непасрэдна папярэднічаюць святочным дням, — 7 гадзін. Для шасцідзённага працоўнага тыдня — зыходзячы з працягласці штодзённай працы ў працоўныя дні з панядзелка па пятніцу 7 гадзін, у суботу — 5 гадзін, а ў працоўныя дні, якія непасрэдна папярэднічаюць святочным дням, — 6 і 4 гадзіны адпаведна.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю