Top.Mail.Ru

Мінпрацы: У бюджэтнікаў з’явілася магчымасць істотна павялічыць зарплату

З 1 студзеня з уступленнем у сілу ўказа кіраўніка дзяржавы № 429 у бюджэтнікаў з’явілася рэальная магчымасць істотнага павелічэння заработнай платы. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Дакументам прадугледжана магчымасць устанаўліваць работнікам бюджэтных арганізацый індывідуальныя даплаты за выкананне дадатковых працоўных абавязкаў (з іх згоды) па аптымізаваных пасадах.

Даплата будзе ўстанаўлівацца ў памеры да 100% заработнай платы (за выключэннем надбаўкі за работу па кантракце) па прафесіі рабочага, па якой выконваюцца дадатковыя працоўныя абавязкі, у залежнасці ад аб’ёму выконваемай работы.

Акрамя таго, з 1 студзеня дадаткова павялічваюцца памеры галіновых стымулюючых выплат педагагічным і медыцынскім работнікам, работнікам сфер культуры, сацабслугоўвання, фізічнай культуры і спорту. Адпаведныя пастановы прыняты Міністэрствам культуры, Міністэрствам спорту і турызму, а таксама Міністэрствам адукацыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю