Top.Mail.Ru

Мінпрацы: Беларусь сярод лідараў па стварэнні камфортных умоў для мацярынства і дзяцінства

Беларусь займае высокія пазіцыі ў рэйтынгах, якія адлюстроўваюць стварэнне камфортных умоў для мацярынства і дзяцінства. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. 


У рэйтынгу самых камфортных краін для мацярынства (за 2023 год) Беларусь заняла 25-е месца са 179 дзяржаў. У спісе найлепшых краін для нараджэння дзіцяці (за 2024 год) Беларусь узнялася на 40-е месца са 180 дзяржаў, апярэдзіўшы многія краіны Усходняй Еўропы.

Акрамя таго, узровень малазабяспечанасці сем’яў з дзецьмі знізіўся з 7,3 % да 5,3 % за 2019—2024 гады. Узровень матэрыяльнай дэпрывацыі скараціўся больш чым у 5 разоў — з 4,4 % да 0,8 %.

У Беларусі існуе фінансавая падтрымка сем’яў. Так, расходы на дапамогі ў 2025 годзе складуць Br3,7 млрд (каля 1,5 % ад ВУП краіны). Сістэма ўключае 11 відаў дапамог для сем’яў з дзецьмі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю