Top.Mail.Ru

Мінпрам расказаў аб новых айчынных распрацоўках для грузавых аўтамабіляў

Беларускія прадпрыемствы выпрабоўваюць айчынныя электронныя сістэмы для грузавых аўтамабіляў. Расказаў міністр прамысловасці Андрэй Кузняцоў, паведамляе БелТА.



Паводле слоў міністра, цяпер у Беларусі ідуць выпрабаванні айчынных электроннай тармазной сістэмы (EBS) і антыблакіровачнай сістэмы (ABS) для грузавых аўтамабіляў.

«Сёлета ў нас завершыцца выпрабаванне гэтых сістэм, і з наступнага года мы будзем пастаўляць на канвееры — КАМАЗ, „Урал“, наш МАЗ. Кампетэнцыі мы тут захоўваем, развіваем. Мы даём рынку той прадукт, які сёння запатрабаваны», — падкрэсліў Андрэй Кузняцоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю