Мінулы год наглядна паказаў: айчынныя прадпрыемствы дрэваперапрацоўкі цалкам акрыялі ад санкцыйнага шоку, знайшлі новыя рынкі збыту, нарасцілі аб’ёмы перапрацоўкі драўніны. Добрай навіной падзяліўся міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, паведамляе БелТА.
Лясгасы рэалізавалі на ўнутраны рынак без малога 10 млн куб. м дзелавой драўніны ў мінулым годзе. Гэта рэкордны паказчык. У 2023 годзе было прададзена 8,4 млн куб. м. Таксама ў 2024 годзе было запатрабавана каля 4,8 млн куб. м дроў. Сёлета тэмпы рэалізацыі лесапрадукцыі практычна супастаўныя. Акрамя круглага лесу, лясгасы таксама актыўна прадаюць піламатэрыялы. Летась — без малога 1,5 млн куб. м, у тым ліку і за мяжу.
«Па вядомых прычынах мы вымушаныя былі экстрана выходзіць на новыя рынкі, — удакладніў міністр. — І сёння можам з гонарам казаць пра тое, што тавары, вырабленыя ў беларускіх лясгасах, можна знайсці ў 21 дзяржаве свету, уключаючы краіны Азіі, Блізкага і Далёкага Усходу».
Вялікім падмогай у справе рэалізацыі прадукцыі стала створаная па ініцыятыве Мінлясгаса гандлёвая сетка «Лясны домік» з 19 гандлёвых аб’ектаў у буйных гарадах краіны, якая працуе з мінімальнай рэнтабельнасцю, робячы прадукцыю лясгасаў прывабней для пакупнікоў.
«Калі казаць пра лідараў галіны, то па выніках работы за першы квартал 2025 года першае месца па аб’ёме выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг на адзін лясгас займае Магілёўскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне (каля Br6, 8 млн), другое — у Мінскага аб’яднання (каля Br6,6 млн) і трэцяе — за Гродзенскім (Br5, 3 млн)» — адзначыў Міністр лясной гаспадаркі.