Top.Mail.Ru

Міністр інфармацыі — аб тактыцы Захаду да электаральнага цыкла-2030

«Ад нас не адстануць»

У традыцыйнай рубрыцы #наПадумаць міністр інфармацыі Марат Маркаў адказаў на пытанне, якое датычыцца стратэгіі паводзін знешніх сіл у дачыненні да будучыні нашай краіны. 

Уласна, пытанне: «Паважаны Марат Сяргеевіч! У размове з Дзмітрыем Жуком (дырэктарам — галоўным рэдактарам выдавецкага дома «Беларусь сегодня» падчас эфіру праграмы «Маркаў. Нічога асабістага» на тэлеканале АНТ. — Заўв. аўт.) вы закранулі адну цікавую тэму. Маўляў, да 2030-га года, да выбараў, Захад зноў плануе разгайдаць сітуацыю ў Беларусі і збірае для гэтага сілы і сродкі. Вы рэальна думаеце, што ў іх засталася для гэтага электаральная база? Або разлік толькі на «тактыку замірыцца» і падмануць і раскалоць эліты?

А вось, што адказаў на гэта міністр інфармацыі:

«Выдатнае пытанне. Давайце і адказ пабудуем на фактах.

Першае: 28 гадоў санкцый і 5 гадоў вельмі жорсткіх санкцый (пакетаў у пакетах) прывялі да выніку — «нуль». Эканоміка расце, сярэднія памеры заробкаў і пенсій — максімальныя за ўвесь перыяд незалежнасці.

Другое: збеглыя прызнаюць, што ў 2020-м ім не ўдалося на эмоцыях падняць на пратэсты працоўныя калектывы і раскалоць эліты і сілавікоў. Асобныя выключэнні толькі пацвярджаюць гэта правіла.

Трэцяе: мяцеж 2020-га максімальна выявіў тых, хто гатовы рызыкнуць сваёй краінай дзеля чужых інтарэсаў. Хтосьці потым з’ехаў, хтосьці сеў, кагосьці пакуль пранесла... Але, сістэма кантролю наладжана. І прымаўка пра аднаго бітага ў дачыненні да ўмацавання ўлады актуальная і відавочная.

Ад нас не адстануць, і сапраўды стаўка Захадам будзе зроблена на два кірункі:

а) спроба легалізаваць новыя грамадскія ініцыятывы, усякія круглыя сталы і новыя СМІ пад выглядам канструктыўных;

б) крывавыя ўзброеныя правакацыі з боку найбольш агрэсіўных збеглых, якія прайшлі Украіну ці атрымалі навучанне ў Латвіі, Літве ці Польшчы. Бо невыпадкова збеглымі агучаная ініцыятыва плаціць пенсіі загінулым беларускім баевікам — значыць, плануюць ваяваць на сваёй зямлі.

І самае важнае. Перавароты заўсёды і ўсюды здзяйсняюцца актыўнай меншасцю пры пасіўным назіранні большасці. Гэта несправядліва, але гэта факт.

У Расіі ў 1917-м было 180 мільёнаў жыхароў, а рэвалюцыю здзейснілі 250 тысяч бальшавікоў. На Украіне ў пачатку 2014-га было больш за 45 мільёнаў жыхароў, а «Самаабарона Майдана» налічвала каля 12 тысяч чалавек пры агульнай колькасці пратэстоўцаў у 150-250 тысяч. Гэтага хапіла, каб прывесці да гібелі і эміграцыі мільёны ўкраінцаў.

З названых прыкладаў нам трэба рабіць правільныя высновы.

І яшчэ як міністр інфармацыі я б не забываў пра інфаінструменты. У 2020 годзе на нас выпрабавалі абсалютна новыя інфармацыйныя тэхналогіі, несувымерныя па ўкладаннях памерам краіны і насельніцтву. І тады не было штучнага інтэлекту. Хто перашкаджае нашым апанентам паставіць новы шматмільярдны інфармацыйны эксперымент?

А што датычыцца збеглых — нуда ад нашага стабільнага мірнага жыцця — вось адзіная несправядлівасць, якую яны дагэтуль не могуць дараваць сваёй краіне і ўсім беларусам. 

І гэта #наПадумаць».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю