У арганізацыі школьнага харчавання няма неабходнасці праводзіць нейкія глабальныя змены. Такое меркаванне выказаў журналістам міністр адукацыі Андрэй Іванец па выніках нарады Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Лукашэнка з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае БелТА.
Раней кантралюючыя органы дакладвалі кіраўніку дзяржавы, што ў сістэме арганізацыі школьнага харчавання маюцца пэўныя недахопы, ёсць прэтэнзіі да якасці страў і работы персаналу сталовых, камбінатаў школьнага харчавання. У сувязі з чым Прэзідэнт ставіў задачу адказным службовым асобам узмацніць кантроль у гэтай сферы.
Па словах міністра адукацыі, у апошнія гады праведзена сур’ёзная работа па ўдасканаленні падыходаў да арганізацыі школьнага харчавання. У прыватнасці, пашыраны пералік дазволеных страў, так званых тэхналагічных карт, праведзена мадэрнізацыі харчовых блокаў, сталовых, зроблены крокі па ўкамплектаванні прафесійнымі кадрамі (парадку 1,5 тыс. кухараў у мінулым годзе павысілі кваліфікацыю).
«Школьнікі маюць магчымасць атрымаць нават тыя стравы, якія раней немагчыма было ўявіць у школьных сталовых», — заўважыў міністр. Практычна кожная трэцяя школа атрымала за апошнія два гады мадэрнізаваны харчаблок.
На пытанне, ці варта чакаць у найбліжэйшы час нейкіх глабальных змяненняў у арганізацыі школьнага харчавання, Андрэй Іванец адказаў адмоўна.