Top.Mail.Ru

Міністр абароны расказаў, які эфект Узброеныя Сілы атрымаюць ад раптоўнай праверкі гатоўнасці

Міністр абароны Віктар Хрэнін у гутарцы з журналістамі расказаў, які эфект чакаецца атрымаць ад раптоўнай праверкі гатоўнасці Узброеных Сіл, перадае БелТА.



«Эфект — што мы павінны быць пастаянна ў напружанні. Ваеннаслужачы павінен быць гатовы маральна і фізічна. І, вядома, быць прафесійна падрыхтаваны», — сказаў Віктар Хрэнін.

Міністр адзначыў, што ў выпадку пачатку ўзброенага канфлікту праціўнік разлічвае на раптоўнасць і спрабуе дыктаваць умовы. «Не павінна быць так, што нас ашаламілі, мы разгубіліся і разбегліся. Мы павінны адразу даць адпор», — заявіў ён.


Адказваючы на пытанне аб ходзе раптоўнай праверкі, якая праводзіцца ва Узброеных Сілах па даручэнні кіраўніка дзяржавы, Віктар Хрэнін адзначыў, што падводзіць вынікі пакуль заўчасна. «Галоўнакамандуючы асабіста праверыў боегатоўнасць Узброеных Сіл, паглядзеў раён размяшчэння і камандны пункт батальёна, заслухаў даклад камандзіра, ацаніў магчымасць размяшчэння і побыт ваеннаслужачых», — звярнуў увагу кіраўнік ваеннага ведамства.

Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі праверыў узровень агнявой вывучкі ваеннаслужачых. «Так, адзін стралок не вельмі добра адстраляў, другі — лепей. Але гэта так і будзе (у выпадку боесутыкнення. — Заўвага БелТА). Хтосьці лепш падрыхтаваны, хтосьці горш», — канстатаваў Віктар Хрэнін.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю