Міністра абароны Беларусі Віктар Хрэнін наведаў адзін з раёнаў правядзення вучэння «Захад-2025», паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінабароны.
Кіраўнік абароннага ведамства заслухаў даклады службовых асоб аб аператыўнай абстаноўцы і ацаніў гатоўнасць войск да выканання пастаўленых задач. Сёння ў ходзе вучэння «Захад-2025» войскі аператыўных аб’яднанняў праводзяць абарончаю аперацыю па адбіцці наступу ўмоўнага праціўніка на выызначаных рубяжах, утрымліваюць умацаваныя раёны і наносяць агнявое паражэнне ўмоўнаму .
Штабы злучэнняў і воінскіх часцей кіруюць дзеяннямі падначаленых сіл і сродкаў. ВПС і войскі СПА адбіваюць удары сродкаў паветранага нападзення ўмоўнага праціўніка, ажыццяўляюць непасрэдную авіяцыйную падтрымку войск аб’яднання. Камандны пункт рэгіянальнай групоўкі войск ажыццяўляе кіраванне войскамі (сіламі) РГВС.
Як паведамлялася, сумеснае стратэгічнае вучэнне Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2025» пачалося 12 верасня і працягнецца да 16 верасня на палігонах абедзвюх дзяржаў.