Top.Mail.Ru
254

Міністэрства энергетыкі нашай краіны збіраецца да канца 2026 года запусціць адзіную лічбавую платформу

Паслугі энергасістэмы з мабільнага тэлефона

Як заявіў намеснік міністра энергетыкі Канстанцін АНОШАНКА на Беларускім энергетычным і экалагічным форуме, платформа аб’яднае энергетычныя рэсурсы, усе паслугі і праекты, якія рэалізуюцца ў галіне.

Тады была прадстаўлена канцэпцыя развіцця адзінай інфармацыйнай платформы Мінэнерга. Галоўная мэта яе стварэння — перавесці ў лічбу ўсе працэсы. У тым ліку заключэнне дагавораў на газа- і энергазабеспячэнне. Гэта дазволіць дзяржаве павысіць празрыстасць і кантроль усіх бізнес-працэсаў і ўвесці адзіны стандарт аказання паслуг.

У Міністэрстве ўпэўненыя, што спажыўцам гэта дазволіць знізіць рызыкі і палепшыць сэрвіс. Чалавек у адным пункце атрымае ўсе паслугі. Напрыклад, зможа з мабільнага тэлефона падаць заяўку на падключэнне да сістэмы газа- або энергазабеспячэння. Мінэнерга збіраецца захаваць цэнтры абслугоўвання, куды пры неабходнасці можна будзе прыйсці і з заявай на папяровым носьбіце.

Па словах кіраўніка офіса лічбавізацыі Мінэнерга Уладзіслава Васільева, да канца гэтага года плануюць атрымаць лічбавы профіль усіх супрацоўнікаў. Паводле яго слоў, цяпер да платформы ўжо падключаецца Дзяржнагляд, на працягу 3-4 месяцаў да яе далучацца ўсе прадпрыемствы галіны.

Сяргей КУРКАЧ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю