Top.Mail.Ru
254

Міністэрства аховы здароўя пашырыла спіс захворванняў, пры якіх выдаюць бясплатныя лекі

Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацвердзіла абноўлены пералік захворванняў, пры якіх пацыенты могуць атрымліваць лекі бясплатна, перадае SmartPress.


Раней cпіс складаўся з 83 захворванняў, цяпер — са 125. У яго дададзеныя, у прыватнасці, розныя віды сепсісу, герпес-вірусныя інфекцыі, востры інфаркт міякарда і іншыя цяжкія хваробы.

У пераліку засталіся і раней зацверджаныя дыягназы: анкалагічныя захворванні (у тым ліку рак малочнай залозы, лёгкіх, бронх і прадсталёвай залозы), гепатыты B і C, рассеяны склероз, эпілепсія, бранхіяльная астма, язвавая хвароба, дзіцячы цэрэбральны параліч і іншыя.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю