У гэту ўступную кампанію беларускія медыцынскія ўніверсітэты значна пашыраюць набор на бюджэтныя месцы, звярнулі ўвагу ў Міністэрстве аховы здароўя.
Як адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай работы і прафесійнай адукацыі Міністэрства аховы здароўя Вольга Калюпанава, сёлета ў Беларусі стварылі беспрэцэдэнтныя ўмовы для абітурыентаў медВНУ — значна павялічылі набор на бюджэтныя месцы.
— Такая практыка існуе ў аграрнай і педагагічнай сферах, а таксама па шэрагу інжынерных спецыяльнасцяў. Набор павялічаны на 760 бюджэтных месцаў, — звярнула ўвагу прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя.
Што да пытання, якое цікавіць усіх бацькоў, то кантрольныя лічбы прыёму будуць афіцыйна зацверджаны да 1 красавіка 2026 года, а па мэтавым наборы — да 1 мая 2026-га, пасля чаго яны будуць размешчаны ва ўстаноўленым парадку на ўсіх сайтах медыцынскіх універсітэтаў.
Адзначым, што розніца відавочная: 200 месцаў платнага набору ў мінулым годзе супраць 760 бюджэтных у гэтым.
Акрамя таго, перагледжаны мэтавы набор: калі раней ён складаў 80 % па ўсіх спецыяльнасцяў, то ў гэту ўступную кампанію структураваны ў залежнасці ад запатрабаванасці спецыяльнасці — ад 45 % да 70 %.
— Такім чынам мы даём магчымасць большай колькасці таленавітых і матываваных маладых людзей атрымаць прэстыжную адукацыю бясплатна, — рэзюмавала Вольга Калюпанава.
Алена КРАВЕЦ