Ажыццяўляецца пераход на рэзервовыя крыніцы цеплазабеспячэння ў раёнах Мінска, дзе адбылося зніжэнне тэмпературы пасля пашкоджання цепламагістралі. Пра гэта журналістам паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела энергетыкі ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Андрэй Садоўскі, перадае БелТА.
«Сёння раніцай на цепламагістралі нумар № 41 ад ЦЭЦ-4 адбыўся парыў. На дадзены момант ажыццяўляецца пераход на рэзервовыя крыніцы цеплазабеспячэння і падымаецца тэмпература. Пашкоджанні лакалізаваныя, спецыялісты разбіраюцца ў прычынах адключэння», — сказаў Андрэй Садоўскі.
Паводле яго слоў, перш за ўсё павышаная нагрузка на трубаправоды звязана з высокай тэмпературай цепланосьбіта і нізкімі тэмпературамі вонкавага паветра.
Паводле папярэдніх ацэнак, на працягу пары гадзін тэмпература цепланосьбіта будзе паднятая да нарміраваных значэнняў. Праблема будзе ліквідаваная.