Top.Mail.Ru

Мінэнерга завяршае аналіз пытання будаўніцтва другой АЭС

Пра гэта паведаміў намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз: «У 2023 годзе мы завяршылі самы маштабны праект Саюзнай дзяржавы — будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі. Гэта не проста крыніца энергіі, яна забяспечвае энергетычную незалежнасць Беларусі. У нашу краіну прыйшлі канцэптуальна новыя тэхналогіі, мы атрымалі досвед будаўніцтва і эксплуатацыі АЭС. І мы разумеем, што за гэтымі тэхналогіямі — будучыня. Цяпер многія краіны свету заяўляюць аб сваіх намерах у найбліжэйшы час развіваць атамныя тэхналогіі. Дальнабачнае рашэнне нашага кіраўніка дзяржавы аб неабходнасці будаўніцтва атамнай электрастанцыі, прынятае яшчэ ў далёкім 2008 годзе, поўнасцю сябе апраўдала. У той час як іншыя краіны яшчэ толькі прыходзяць да гэтага разумення, мы эксплуатуем АЭС. Вядома, спыняцца на дасягнутым нельга, цяпер ідзе прапрацоўка пытання будаўніцтва другой атамнай электрастанцыі», — падкрэсліў Дзяніс Мароз тэлеканалу «Першы інфармацыйны».


Як адзначыў намеснік міністра энергетыкі, даручэнне кіраўніка дзяржавы дэталёва прапрацаваць гэта пытанне было дадзена яшчэ ў 2023 годзе. 2025 год — кантрольны пункт. «Была праведзена дэталёвая работа з Акадэміяй навук, дзяржкарпарацыяй „Расатам“, Міністэрствам энергетыкі Расіі на тэму таго, пры якіх умовах і параметрах мы можам інтэграваць яшчэ адну атамную электрастанцыю ў энергасістэму Беларусі. Па вялікім рахунку, усе тэхнічныя параметры на дадзены момант вызначаны. Завяршаецца падрыхтоўка эканамічных паказчыкаў і параметраў інтэграцыі другой АЭС у энергасістэму. Думаю, што ў найбліжэйшы час гэтая інфармацыя будзе даложана на ўзроўні кіраўніка дзяржавы», — паведаміў Дзяніс Мароз.

Абмяркоўваецца некалькі магчымых пляцовак для будаўніцтва другой АЭС. «Па нарматыўных дакументах МАГАТЭ і нашым заканадаўстве пры падрыхтоўцы дакументаў аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі нельга засяроджвацца толькі на нейкай адной пляцоўцы. На гэты момант разглядаецца некалькі пляцовак. Адна з іх — у Магілёўскай вобласці. Яшчэ адзін варыянт, які мы разглядаем, — гэта развіццё атамнай энергетыкі на базе пабудаванай Беларускай атамнай электрастанцыі», — абазначыў намеснік міністра энергетыкі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю