Top.Mail.Ru
270

Мінэканомікі: працягвае зніжацца доля арганізацый, якія маюць патрэбу ў фінансавым аздараўленні

Праца па ўжыванні механізмаў урэгулявання неплацежаздольнасці выбудаваная і носіць сістэмны характар, паведаміў дырэктар Дэпартамента па санацыі і банкруцтва Юрый Тараканаў, каментуючы вынікі праведзенага аналізу ступені рызыкі наступлення банкруцтва дзяржарганізацый.




Так, па выніках першага паўгоддзя доля арганізацый, якія патрабуюць прымянення мер па папярэджанні неплацежаздольнасці, знізілася на 1,3 % у параўнанні са студзенем-чэрвенем 2024-га, адзначылі ў Мінэканомікі.

Дарэчы, гэты паказчык істотна палепшыўся ў Віцебскай (на 8,2 %, у тым ліку па камунальных арганізацыях — на 9,8 %) і Гомельскай (на 3,4 %, у тым ліку па камунальных арганізацыях — на 4,1 %) абласцях. Максімальнае зніжэнне па рэспубліканскіх арганізацыях — у Брэсцкай вобласці (на 6,4 %).

— Эфектыўная дыягностыка і своечасова прынятыя меры прафілактыкі дазволілі знізіць долю прадпрыемстваў, якія патрабуюць аздараўлення, у сельскай гаспадарцы (на 4 %), транспарце (на 1,8 %), будаўніцтве (на 1,7 %). Скарачэнне адзначаецца таксама ў прамысловасці і гандлі, — рэзюмаваў дырэктар дэпартамента.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю