На 2026-ы запланавана павелічэнне аб’ёмаў фінансавай падтрымкі бізнесу ў 1,5 раза з далейшым ростам у 2027—2030 гадах. Пра гэта паведаміў міністр эканомікі Юрый Чабатар на пасяджэнні праўлення Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў (БФФПП), паведамляе БелТА.
Цэнтральным пунктам парадку дня стала зацвярджэнне стратэгічнага плана развіцця фонду на 2026—2030 гады.
Традыцыйны KPI БФФПП — выніковасць аказання фінансавай падтрымкі малому і сярэдняму бізнесу. Па выніках 2025-га адзначаецца ўстойлівая станоўчая дынаміка: аб’ём падтрымкі па пазыках і лізінгу ў 2,3 раза перавысіў планавыя паказчыкі, у 2,7 раза вырасла сума выдадзеных паручыцельстваў. Па фінансаванне сталі часцей звяртацца суб’екты МСП з рэгіёнаў: па выніках 9 месяцаў іх доля перавысіла 75 %.
«Мы рэагуем на ўзрослую цікавасць бізнесу да даступнага капіталу для рэалізацыі сваіх праектаў: на 2026-ы запланавана павелічэнне аб’ёмаў фінансавай падтрымкі ў 1,5 раза з далейшым ростам у 2027—2030 гадах», — адзначыў Юрый Чабатар.У новай пяцігодцы трэба будзе вывесці на новы ўзровень дзейнасць фонду за кошт стварэння на яго базе Цэнтра развіцця прадпрымальніцтва ў якасці ключавога звяна сеткі падтрымкі МСП.
«Задача — у цеснай каардынацыі з суб’ектамі інфраструктуры ў рэгіёнах больш актыўна праводзіць тэматычныя мерапрыемствы, уключаць ініцыятыўных грамадзян у бізнес, дапамагаць прадпрымальнікам-пачаткоўцам на старце і прасоўваць магчымасці росту для дзеючых кампаній», — падкрэсліў міністр эканомікі.