Top.Mail.Ru
165

Мінчанка скрала чужую сумку і разам з сужыцелем з’ела цукеркі, якія ў ёй ляжалі

На разгляд у суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да 44-гадовай раней не судзімай гараджанкі, якую абвінавачваюць у здзяйсненні крадзяжу, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


У той дзень абвінавачаная і яе сужыцель здалі ў пункт прыёму другаснай сыравіны металалом і вярталіся дадому. Абодва былі выпіўшымі. Жанчына адышла да кіёска купіць цыгарэт і заўважыла кімсьці забытую на лаўцы прыпыначнага пункта сумку, якую забрала з сабой замест таго, каб паспрабаваць вярнуць уладальніку.

Зайшоўшы ў бліжэйшы двор, фігурантка вывучыла яе змесціва. У сумцы ляжалі футляр з ачкамі, праязны, ключы, дакументы, зніжкавыя і банкаўскія карты, а таксама 10 шакаладных цукерак — імі сужыцелі закусілі спіртное, якое заставалася ў іх. Усю астатнюю маёмасць зламысніца выкінула ў сметніцу.

Неўзабаве нячыстую на руку мінчанку затрымалі, у дачыненні да яе распачалі крымінальную справу.

— Абвінавачаная нідзе афіцыйна не працаўладкаваная, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася, — пракаментаваў намеснік пракурора Фрунзенскага раёна Андрэй Сербун. — Ёй выстаўленае абвінавачванне ў таемным выкраданні маёмасці (крадзяжы), гэта значыць ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 205 КК. Віну грамадзянка цалкам прызнала, прычыненую шкоду не кампенсавала

У дачыненні да абвінавачанай прымененая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю