На 41-гадовую раней не судзімую гараджанку завялі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, паведамляе «Мінск-Навіны».
На лінію 103 паступіла паведамленне аб тым, што ў адным з дамоў на вул. Бакінскай знаходзіцца мужчына з нажавым раненнем пляча. Пасля стала вядома, што цялеснае пашкоджанне ў разгар сваркі яму нанесла жонка. У момант учынення злачынства жанчына знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення. На яе распачалі крымінальную справу.
— Грамадзянка раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася, — пракаменціраваў намеснік пракурора Кастрычніцкага раёна Юрый Саўлавец. — Ёй прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 147 КК («Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання»), санкцыя якой — абмежаванне волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў. У дачыненні да абвінавачанай прыменена мера стрымання ў выглядзе забароны пэўных дзеянняў.