Top.Mail.Ru

Мінчанін прыйшоў у госці да знаёмага і скраў у яго нажы і электрабрытвы

Вынесены прысуд 32-гадоваму раней судзімаму гараджаніну, якога абвінавачвалі ў крадзяжы, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



Абвінавачаны прыйшоў у госці да знаёмага, які пражывае ў доме на вул. Жылуновіча. Там сабралася кампанія, якая бавіла вечар за распіццём спіртных напояў. Захмялеўшы, ноччу фігурант зазбіраўся дадому. Сыходзячы, ён зайшоў у гасціную і скраў са стала тры электрабрытвы, а таксама прыхапіў з кухні тры нажы. Агульны кошт выкрадзенага склаў 491 BYN.

Выявіўшы прапажу маёмасці, гаспадар кватэры выклікаў міліцыю. Падазраванага хутка вылічылі, у яго па месцы жыхарства канфіскавалі выкрадзенае. У далейшым у дачыненні да мінчаніна распачалі чарговую крымінальную справу. Віну ён цалкам прызнаў, у зробленым раскаяўся.

— Абвінавачаны працаўладкаваны рабочым у адной са сталічных дзяржарганізацый, халасты, на ўтрыманні мае малалетняе дзіця, раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за разбой, — пракаменціравала старшы памочнік пракурора Заводскага раёна Святлана Зуеўская. — Суд прызнаў яго вінаватым у таемным выкраданні маёмасці (крадзяжы), учыненым паўторна, і на падставе ч. 2 арт. 205 КК прызначыў пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін 1 год 6 месяцаў з утрыманнем у даход дзяржавы 25 % заробку па асноўным месцы працы, але не менш за адну базавую велічыню штомесяц.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю