Пасля мужчына прайшоў праз антыкражныя вароты, якія не спрацавалі. Знаходзячыся ўжо ў тамбуры магазіна, ён пачуў ззаду крык: «Стой!», нехта схапіў яго за заплечнік. Мінчанін павярнуўся і ўбачыў ахоўніка. Фігурант вырваў у яго з рук сваю ношу і кінуўся ўцякаць. Работнік гандлёвай кропкі - за ім, але рабаўніку ўдалося схавацца — ён забег у тралейбус, які пад’ехаў.
Асобу падазраванага ўстанавілі па запісах камер відэаназірання. Пасля ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу. Нанесены магазіну ўрон склаў 49,76 руб.
— Абвінавачаны працаўладкаваны кіроўцам у прыватнай кампаніі, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, — пракаментаваў намеснік пракурора Цэнтральнага раёна Віктар Шубіч. — Яму прад’яўлена абвінавачанне ў адкрытым выкраданні маёмасці, гэта значыць у злачынстве, прадугледжаным ч. 1 арт. 206 КК, санкцыя якой — аж да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Віну грамадзянін поўнасцю прызнаў, у зробленым раскаяўся.
У дачыненні да абвінавачанага прыменена мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.