Top.Mail.Ru
283

Мінчанін браў перадаплату за дастаўку тавараў з-за мяжы, а грошы прайграваў у казіно

Мінчанін браў перадаплату за дастаўку тавараў, а грошы прайграваў у казіно, паведамляе БелТА.



Сталічныя аператыўнікі па барацьбе з кіберзлачынствамі затрымалі 21-гадовага мінчаніна. 

«Устаноўлена: некалькі гадоў таму малады чалавек займаўся дастаўкай тавараў з-за граніцы, аднак дзейнасць спыніў. Пачынаючы з красавіка бягучага года ён знаходзіў у інтэрнэце аб’явы грамадзян з просьбамі купіць для іх розныя рэчы за мяжой, прапаноўваў свае паслугі і браў 100%-ю перадаплату. Некаторым заказчыкам фігурант дасылаў фатаграфію пашпарта і нават сустракаўся асабіста, таму сумневаў у іх не заставалася. Пасля выдаляў звесткі і абрываў кантакты», — паведамілі ў міліцыі

Затрыманы прызнаўся, што першапачаткова не планаваў выконваць абавязацельствы, а грошы траціў на стаўках анлайн. Яго ахвярамі сталі не менш за 15 чалавек з розных рэгіёнаў краіны. Падазраваны ўжо мае судзімасць за працу кур’ерам тэлефонных аферыстаў. Следчымі распачатыя крымінальныя справы за махлярства. 

Праваахоўнікі нагадваюць: не паддавайцеся на павабныя прапановы аб куплі тавараў па заніжаных цэнах і не аплачвайце іх да атрымання. Калі вы пацярпелі па аналагічнай схеме, паведаміце пра гэта ў міліцыю.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю