Top.Mail.Ru
286

Мінчане набылі на сельскагаспадарчых кірмашах звыш паўтары тысячы тон прадукцыі

Як паведаміла начальнік Галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная, па стане на 27 кастрычніка ў сталіцы прайшло ўжо 130 кірмашоў з нарастаючым вынікам.


Традыцыйныя ўдзельнікі кірмашоў — арганізацыі-вытворцы, спажыўкааперацыя, сялянскія фермерскія гаспадаркі і фізічныя асобы. Набыць на такіх кірмашах можна бульбу, разнастайную агародніну, журавіны, арэхі, яблыкі, грушы і многае іншае — усё ў шырокім асартыменце.

Плануецца, што яны працягнуць дзейнічаць да 7 снежня. Аднак гэта будзе залежаць ад таго, наколькі спрыяльнымі акажуцца ўмовы надвор’я.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю