Top.Mail.Ru
404

Мінчан запрашаюць на Фестываль агню «Фенікс» у Батанічны сад

Маштабны фестываль агню «Фенікс» пройдзе ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі 24, 26, 31 кастрычніка і 1, 2 лістапада, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



З 10:00 да 22:00 гасцей чакаюць шоу-праграма, тэматычныя лакацыі, фотазоны, бясплатная пляцоўка для дзяцей з анімацыяй і забавамі, фуд-корт.

Кульмінацыяй кожнага фестывальнага дня стане вогненнае шоу, якое адбудзецца на вялікім подыуме. Яно запланавана 24 і 31 кастрычніка на 21:00, у астатнія дні — на 19:00 і 21:00.

Акрамя таго, кожны вечар з 17:00 на галоўнай сцэне будуць выступаць музычныя калектывы.

Тэлефон для даведак: +375 (29) 320-17-17.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю