Міністэрства адукацыі зацвердзіла пералік спецыяльнасцяў агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, на якія дзеці, што асвоілі праграмы дадатковай адукацыі для адораных дзяцей і моладзі ў «Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку», могуць паступаць без уступных экзаменаў. Гэта абумоўлена пастановай Міністэрства адукацыі ад 28 жніўня 2025 года нумар 153, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Без уступных экзаменаў на сумежныя спецыяльнасці, устаноўленыя ў дакументах, змогуць паступаць вучні 15 адукацыйных праграм. Сярод іх: «Авіякасмічныя тэхналогіі», «Архітэктура і дызайн», «Біятэхналогіі», «Віртуальная і дапоўненая рэальнасць», «Зялёная» хімія», «Інжынерная экалогія», «Інфармацыйная бяспека», «Інфармацыйныя і камп’ютарныя тэхналогіі», «Лазерныя тэхналогіі», «Машыны і рухавікі», «Аўтамабілебудаванне», «Нанаіндустрыя і нанатэхналогіі», «Прыродныя рэсурсы», «Робататэхніка, электроніка і сувязь», «Энергетыка будучыні».
Таксама пастановай зацверджаны інструкцыі аб парадку правядзення гутаркі з замежнымі абітурыентамі і асобамі без грамадзянства, аб парадку правядзення гутаркі з выпускнікамі профільных класаў прафесійнай накіраванасці, а таксама аб парадку правядзення гутаркі з вучнямі, якія праходзілі навучанне ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку.
Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.