Top.Mail.Ru

Мінадукацыі вызначыла тэрміны правядзення выніковых выпрабаванняў для школьнікаў у 2025/2026 навучальным годзе

Мінадукацыі вызначыла формы і тэрміны правядзення выніковых выпрабаванняў для школьнікаў у 2025/2026 навучальным годзе. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства № 147 ад 21 жніўня 2025 года, якая афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.



Вызначана, што ў новым навучальным годзе выніковыя выпрабаванні для 9-класнікаў у выглядзе выпускнога экзамену праводзяцца ў асноўныя тэрміны — з 1 па 10 чэрвеня 2026 года, у іншыя тэрміны — з 17 па 24 жніўня 2026 года.

Навучэнцы, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, навучэнцы з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарата, парушэннямі зроку, цяжкасцямі ў навучанні, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, будуць праходзіць выніковыя выпрабаванні па беларускай і рускай мовах (пераказ у пісьмовай форме), матэматыцы — у выглядзе кантрольнай работы ў пісьмовай форме, гісторыі Беларусі — па квітках у вуснай форме.

Для навучэнцаў другога аддзялення спецыяльнай школы, спецыяльнай школы-інтэрната для навучэнцаў з парушэннем слыху, навучэнцаў спецыяльнай школы, спецыяльнай школы-інтэрната для навучэнцаў з цяжкімі парушэннямі маўлення, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, выпрабаванні будуць праходзіць па беларускай або рускай мове (па выбары навучэнца) — у выглядзе выкладу ў пісьмовай форме; матэматыцы — кантрольнай работы ў пісьмовай форме; гісторыі Беларусі — па квітках у вуснай форме.

Для 11-класнікаў будзе праходзіць цэнтралізаваны экзамен у пісьмовай форме. Па вучэбных прадметах «фізіка», «матэматыка», «хімія», «біялогія», «замежная мова (англійская, нямецкая, іспанская, французская, кітайская)», «гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі», «геаграфія», «грамадазнаўства» (па выбары навучэнца) у асноўныя тэрміны — 26 мая 2026 года, рэзервовыя дні — у даты правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні, іншыя тэрміны — 17 жніўня 2026 года. Па вучэбным прадмеце «беларуская мова» або «руская мова» (па выбары навучэнца) у асноўныя тэрміны — 29 мая 2026 года, рэзервовыя дні — у даты правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні, іншыя тэрміны — 19 жніўня 2026 года.

Пастановай Мінадукацыі вызначаны формы і даты правядзення выніковых выпрабаванняў і для іншых катэгорый навучэнцаў. Сярод іх вучні з парушэннямі слыху, зроку, функцый апорна-рухальнага апарата, навучэнцы першага аддзялення спецыяльнай школы, спецыяльнай школы-інтэрната для навучэнцаў з інтэлектуальнай недастатковасцю, навучэнцы, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ў спецыяльных выхаваўчых установах і інш.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю