Міністэрства адукацыі пастановай № 12 ад 6 студзеня 2026 года вызначыла пералік спецыяльнасцей, па якіх ажыццяўляецца мэтавая падрыхтоўка, паведамляе БелТА.
Так, мэтавая падрыхтоўка спецыялістаў, рабочых (служачых) ажыццяўляецца па ўсіх спецыяльнасцях сярэдняй спецыяльнай, прафесійна- тэхнічнай адукацыі ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2022 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі», зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2022 года № 54.
Таксама ў дакуменце прыведзены пералік спецыяльнасцей агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, па якіх ажыццяўляецца мэтавая падрыхтоўка спецыялістаў. У пералік уключаны такія групы спецыяльнасцей, як падрыхтоўка педагогаў у галіне дашкольнай і пачатковай адукацыі, падрыхтоўка педагогаў з прадметнай спецыялізацыяй, аўдыёвізуальныя сродкі і медыявытворчасць, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, лінгвістыка і міжкультурная камунікацыя, паліталогія і грамадазнаўства, журналістыка, права, электроніка і аўтаматызацыя, прыборабудаванне, спартыўная інжынерыя і забеспячэнне якасці, раслінаводства і жывёлагадоўля, медыцына, ваенная справа і абарона, эканамічная бяспека, транспартныя паслугі і іншыя. Таксама прыводзіцца і пералік спецыяльнасцей па кожнай групе.
Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.