Top.Mail.Ru
138

Мінадукацыі вызначыла графік школьных канікул на 2026/27 навучальны год

Міністэрства адукацыі вызначыла графік школьных канікул на 2026/27 навучальны год, паведамляе БелТА.



Восеньскія канікулы працягнуцца восем дзён — з 1 па 8 лістапада ўключна. Узімку дзеці змогуць адпачыць на працягу 17 дзён — з 25 снежня 2026 года па 10 студзеня 2027-га ўключна. Вясновы адпачынак разлічаны на восем дзён — з 21 па 28 сакавіка 2027 года ўключна. Самымі доўгімі традыцыйна будуць летнія канікулы — адпачываць дзеці будуць 92 дні (з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2027 года). Тыя, хто завяршыў навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, на канікулах будуць 81 дзень (з 12 чэрвеня па 31 жніўня 2027 года). Навучэнцы восьмых класаў кадэцкіх вучылішчаў, сувораўскага вучылішча, спецыялізаваных ліцэяў, а таксама дзесяцікласнікі (за выключэннем навучэнцаў спецыялізаваных па спорце класаў, вячэрніх класаў, санаторных школ, вучылішчаў алімпійскага рэзерву) адпачнуць летам 87 дзён (з 6 чэрвеня па 31 жніўня 2027 года).

Для вучняў 1-2-х класаў (трэціх класаў — для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці будуць арганізаваны дадатковыя зімовыя канікулы з 15 па 21 лютага 2027 года працягласцю сем дзён.

У 2026/27 навучальным годзе адукацыйны працэс будзе ажыццяўляцца па чвэрцях. Першая пройдзе з 1 верасня па 31 кастрычніка, другая — з 9 лістапада па 24 снежня, трэцяя — з 11 студзеня па 20 сакавіка 2027 года, чацвёртая — з 29 сакавіка па 31 мая 2027-га, а для навучэнцаў 9—11-х класаў — з 29 сакавіка па 25 мая 2027 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю